Карона на дне віра (зборнік) Обложка: Карона на дне віра (зборнік)

Карона на дне віра (зборнік)

Скачайте приложение:
Описание
5.0
167 стр.
2008 год
6+
Автор
Людміла Рублеўская
Издательство
Электронная книгарня
О книге
Гэта кніга – незвычайная. Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і лекавымі ўласцівасцямі многіх прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны, якія, дарэчы, уваходзяць сёння ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта і меч-трава, і валяр’ян двухдомны, і чарнакорань пурпуровы, і гарлачык белы, і лілея царская, і многія іншыя. Казкі дапамогуць дзецям стаць добрымі знаўцамі роднай прыроды, а іх сэрцы напоўняцца спагадай не толькі да казачных герояў, але і да жывога свету бабуліных зёлак і красак.
ЖанрыИнформация
ISBN
978-985-6720-36-2
Отзывы Livelib
arterion
14 августа 2016
оценил(а) на
5.0
Жыве бабуля Юстына на xymatы. на самым ускрайку лесу. А гадоў ёй, напэўна, столькі ж, колькі самай старой сасне ў гэтым лесе. Бо памятае бабуля Юстына такія даўнія часіны, калі кветкі былі людзьмі, а людзі ўмелі размаўляць з дрэвамі і птушкамі. Ці было ад гэтага шчаслівей людзям, дрэвам і птушкам — невидома. I ў той час людзі крыўдзілі адзін аднаго і, вядома, даставалася ад іх кветкам і звярам, рэкам і лясам... Нездарма, каб знайсці патрэбную зёлку, бабулі Юстыне даводзіцца цяпер шукаць запаветныя мясціны там, дзе не чуваць крыку пеўня. Бабуля — зельніца, і ведае, ад якой хваробы дапамагае якая трав. Але сёння ёсцъ травы і кветкі, якіх нельга зрываць зусім — бо знікнуць, і збяднее Божы свет яшчэ на адну прыгажосць. Ты скажаш, дружа, што не ўсе кветкі і травы прыгожыя? А восъ і памыляешся: як у душы кожнага чалавека схаваная дабрыня, так у кожнай жывой істоце схаваная прыгажосцъ і дзівосная гісторыя. Трэба толькі ўмець убачыцъ, умецъ пачуцъ. А калі не ўмееш — распытай зельніцу Юстыну. Яна пасадзіць цябе за накрыты вышываным абрусам стол, паставіць перад табой кубак з духмянай гарбатай, настоенай на верасе і чаборы, і раскажа, адкулъ узнікла якая кветка, якое чароўнае паданне за кожнай травой... (c) "Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстыны". Людміла Рублеўская.
С этой книгой читают Все