Код адсутнасці Обложка: Код адсутнасці

Код адсутнасці

Скачайте приложение:
Описание
4.2
405 стр.
2007 год
16+
Автор
Валянцін Акудовіч
Издательство
Электронная книгарня
О книге
Гэтая кніга нечакана мне самому адасобілася з цыклу лекцыяў “Асновы беларускай ментальнасці”, падрыхтаванага для Беларускага калегіуму. Улёгшыся ў адукацыйную працу, я ў нейкі момант адчуў мусовую патрэбу выйсці за лекцыйны фармат і скінуць да адной купы ўсё тое думанне пра Беларусь, што вярэдзіла мне цягам доўгага часу. Зрэшты, у гэтай эмацыйнай патрэбы была свая, уласная логіка. З XX стагоддзем скончылася і вялікая эпоха “буры і націску”, у выніку якой паўстала незалежная Беларусь. Далей пачалося нешта цалкам іншае, але ніяк не падобнае да таго, аб чым мроілася і марылася на пачатку дзевяностых гадоў. Мы патрапілі зусім не туды, куды імкнуліся, мы наўсцяж апынуліся не там, дзе хацелі быць. Чаму так сталася? Кніга “Код адсутнасці” ёсць маім вымерам адказу на гэтае запытанне.
ЖанрыИнформация
ISBN
978-985-6800-31-6
Отзывы Livelib
Morra
3 марта 2015
оценил(а) на
4.0
"А хто мы ёсць?" - гэта, напэўна, самае складанае ў свеце пытанне. Таму што надзвычай цяжка даваць азначэнні самому сябе, каб гэта не пераўтварылась у гульню з пустым пералікам прыметнікаў: працавітыя, руплівыя, талерантныя... І таму спроба Валянціна Акудовіча паставіць само пытанне і адшукаць адказ заслугоўвае вышэйшай адзнакі. Канешне, мне было б больш цікава паглядзець на гэтую праблему вачыма гісторыка - у спадара Акудовіча для мяне зашмат метафізікі, філасофіі, дыскурсаў, анталогій і аддаленасці ад уласна рэчаіснасці. Але дзякуй ужо за тое, што хтосьці ўвогуле ўзняў такія пытанні: хто мы ёсць? чаму? і што з гэтага вынікае?Я шмат з якімі высновамі магу пагадзіцца, асабліва, што тычыцца аналізу гісторыі беларусаў і беларускай мовы ў ХХ стагоддзі - з тым, што наш лёс цалкам вызначаны геапалітыкай (паміж Захадам і Расіяй), з неабходнасцю пераасэнсаваць другую сусветную вайну (не ў сэнсе рэабілітацыі нацызму, а ў сэнсе таго, чым гэта вайна была менавіта для нас), з разуменнем мовы як "знака бяды" (бо менавіта мова вызначала ахвяр рэпрэсій ў жудасныя 1930-я гг.), з неразуменнем, навошта цягнуць старасвецкую тарашкевіцу ў XXI стагоддзе. Нарэшце, я, на жаль, згодна з тым, што моўна-этнічная мадэль нацыі нежыццяздольна ў сёняшніх умовах, хоць я таксама моцна сумняваюся і ў жыццяздольнасці "паспалітай" мадэлі, мадэлі грамадзянскай супольнасці - не дараслі яшчэ. Але за што я асабліва жадала бы ўхваліць спадара Акудовіча, дык гэта за шыкоўны аналіз таго, чаму нацыяналістычныя сілы не змаглі замацавацца ва ўладзе напачатку 1990-х (і зноў жа - на жаль). Здаецца, так аб гэтай паразе ад сваіх жа яшчэ не пісаў ніхто. Ніхто не спрабаваў адключыць эмоцыі і прыватныя прыхільнасці, каб паспрабаваць зразумець - што пайшло ня так?.. Ідэалізм - гэта цудоўна, калі цябе 18, але бессэнсоўна цягнуць яго за сабой у палітыку. Сёння там перамагаюць прагматыкі, якія абяцаюць не цудоўную мару, якую электарат ніколі і не бачыў, а цалкам зразумелыя і канкрэтныя рэчы. Так, большасці з нас прасцей любіць мару, чым сумную рэчаіснасць.
Karl_Kori
23 апреля 2013
оценил(а) на
5.0
Мой погляд на рэчы, погляд на Беларусь знайшоў адлюстраванне на старонках гэтай кнігі. Тое, што я сам ніколі б не здолеў сказаць - па прычыне адсутнасці вопыту, неабходных ведаў ды й увогуле нежадання думаць - я прачытаў тут. Усё, кожнае слова, напісанае Акудовічам, усё гэта жыло ўва мне і раней. Гэта была неўтульнае пачуццё нейкай недарэчнасці, бесперспектыўнасці і пэўнай долі маўклівага адчаю. Думаю, шмат "свядомых" (ці, калі паўтарыць не забітую ідэолагамі ад дзяржавы фармуліроўку Акудовіча, "нацыянальна заангажаваных") беларусаў спачуваюць сабе гэткім жа чынам. "Код адсутнасці" - новы погляд на старую нацыянальную парадыгму. "Код адсутнасці" - кніга пра Беларусь і беларусаў. Адкуль мы ўзяліся? Што нас чакае? Увогуле - што мы ёсць? Адказы - тут. І дзіва - пасля ўсіх зробленых высноў аўтар здолеў захаваць аптымізм не толькі ў сабе, але і ў чытача. Ці будзе Беларусь? Так! Ці будзе яна такой, аб якой мы марым, якую патрабуем на плошчах? Не. І цяпер гэта падаецца цалкам натуральным.
С этой книгой читают Все
Обложка: Радзіва «Прудок»
4.6
Радзіва «Прудок»

Андрусь Горват

Обложка: Дзеці Аліндаркі
4.0
Дзеці Аліндаркі

Ольгерд Бахаревич

Обложка: Мае дзевяностыя
4.6
Мае дзевяностыя

Ольгерд Бахаревич

Обложка: Дзень Святого Патрыка
4.2
Дзень Святого Патрыка

Ганна Севярынец

Обложка: План Бабарозы
4.2
План Бабарозы

Павал Касцюкевіч

Обложка: Белая муха, забойца мужчын
4.1
Белая муха, забойца мужчын

Ольгерд Бахаревич

Обложка: Бог кахання Марс
4.5
Бог кахання Марс

Сяргей Балахонаў

Обложка: Леаніды не вернуцца да Зямлі
4.3
Леаніды не вернуцца да Зямлі

Уладзімір Караткевіч

Обложка: Праклятыя госці сталіцы
Праклятыя госці сталіцы

Ольгерд Бахаревич

Обложка: Вяртанне Ліліт
4.1
Вяртанне Ліліт

Юлія Шарова

Обложка: Пошукі будучыні
3.7
Пошукі будучыні

Кузьма Чорны

Обложка: Сівая легенда
4.4
Сівая легенда

Уладзімір Караткевіч