Дагератып Обложка: Дагератып

Дагератып

Скачайте приложение:
Описание
4.0
491 стр.
2016 год
12+
Автор
Людміла Рублеўская
Издательство
Электронная книгарня
О книге
Новы дэкадансны раман Людмілы Рублеўскай пачынаецца ў нашу эпоху: малады біёлаг Гальяш рыхтуецца з'язджаць за мяжу, але, разбіраючы рэчы ў дзедавай кватэры, знаходзіць стары дзённік… Перад чытачом паўстаюць таямнічыя падзеі канца XIX стагоддзя. Уладальнікі фотаатэлье правінцыйнага беларускага гарадка, незалежная прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, – якія спецыялізуюцца на партрэтах post mortem – адлюстраваннях нябожчыкаў, вымушаныя выправіцца ў экспедыцыю, каб сфатаграфаваць неверагодную этнаграфічную калекцыю ў глухім і злавесным маёнтку Жухавічы. Цяперашняга ўладальніка маёнтка, князя Шымона Каганецкага, мясцовыя сяляне лічаць ваўкалакам. Дый Багуслава з бацькам зусім не тыя, за каго сябе выдаюць. Вы не зможаце адарвацца ад гэтага раману. Дэкаданс, готыка, хорар, палкае каханне насуперак усяму і бязлітасная чалавечая подласць… Рамантычная і жудасная гісторыя знаходзіць разгадку толькі ў наш час.
ЖанрыИнформация
ISBN
978-985-7165-11-7
Отзывы Livelib
Krysty-Krysty
17 декабря 2018
оценил(а) на
4.0
Вядома, Шэкспір ці Сыракомля перапісалі б усё па-свойму...Выява першая. Цёмны салон з двума шэрагамі сядзенняў і рэдкімі пасажырамі-ценямі. У паўзмроку нярэзкія абрысы можна, прыжмурыўшы вочы, дамалёўваць ці ў антыкварны экіпаж 19 стагоддзя, ці ў фэнтэзійны стымпанкавы цэпелін, ці, што адпавядае не толькі здароваму сэнсу, але і рэальнасці, - у воглы прыгарадны аўтобус. Асабліва калі пасярэдзіне запальваецца яркая пляма - экран электроннай кнігі. Што там казаў Эйнштэйн адносна некалькіх сістэмаў каардынатаў: калі аўтобус млява і абыякава трухае ў будзень, а чытач у ім на злом галавы мкне на дрыкгантах у іншыя эпохі, сусветная энтрапія паскараецца ці маруднее?.. Не, каэфіцыент эскапізму на першых старонках не такі ўжо вялікі: "Дагератып" напачатку вельмі сучасны і рэальны. Разглядаем будзённа-надзённыя, трапныя і жывыя партрэты дваіх суайчыннікаў: утылітарны і летуценная, недалюблены сталічнымі бацькамі ды распешчаная вясковымі, у меру адказныя, але схільныя да нечаканых парываў. Разнавектарныя: хлопец-біёлаг спадзеўна матываваны эміграцыяй, дзе яго чакае вельмі заземленая нявеста, бесхацінная дзяўчына апантаная (без)беларускасцю і мройным нямым каханнем да хлопца-біёлага. Паміж імі аб'яднальным знакам складання стасункаў - аднойдзеная кардонная скрынка артэфактаў з мінуўшчыны (цьмяны дагератып, загадкавыя старыя фота, містычны дзённік) - і вось яны едуць на гістарычную радзіму высвятляць прошласць... ды заадно прышласць. Спадзеўна-матывавальны пачатак: жывыя зразумелыя героі, з якімі лёгка сябе асацыяваць, кароткая гісторыя бедаў 20 стагоддзя, што не можа не крануць, мова аповеду з прэтэнзіяй на прыгожае пісьменства, з трапнымі дэталямі і ўдалымі слова-сэнсаспалучэннямі. А-ёй, ціка-ава...Выява другая. Абрысы працоўнага стала пазначаныя "замкавымі вежамі": слоікам верасовага мёду, стосам слоўнікаў, безназоўнай офіснай кветкай за маніторам; другая лінія "абароны" - сувеніры, што прайшлі натуральны адбор жорсткага офіснага вэрхалу, ды паштоўкі на касмічную тэму. Культурны слой папяровай карэктуры ўзняты (у кабінеце на гады завісла рэха: "не жраць над карэктурай!"), разгрэбленая невялікая чыстая плямка стала (о, дык вось ты якога колеру, а я і забылася) - на "палянцы" кубак гарбаты і верны старэнькі кіндл - "адпачынак" кніжнага маньяка, то-бок чытанне замест чытання. Анягож, гісторыйкі ад спадарыні Людмілы могуць захапіць. Уваччу малююцца каларытныя сцэнкі, менавіта як стылізаваныя танаваныя старыя фота. Гартаю і запыняюся, смакуючы дэталі... Прыбыццё ў мястэчка Б* каларытных анархістаў-фатографаў, бытта-бацькі з дачухнай эмансіпэ - карэ-вамп, тонкая цыгарэтка ля кармінавых вусенак, стылет у рукаве. Вусцішная праца - фатаграфаванне памерлых: "Заплаканая кабета са схаладнелым немаўлём на каленях расцягвае вусны ва ўсмешцы, не менш нежывой". Новая лакацыя - стары маёнтак, з коптурам завалены жудаснай калекцыяй былога ўладальніка-дзівака: паганскі рыштунак ад вялізманых стодаў да нацельных абярэгаў, цалюткая шафа сурочанай апраткі, іншаземныя праклятыя артэфакты. А вось яшчэ партрэты: (другасны) сухотны студэнцік ды (першасны) брутальны (не блытаць з брунатным) граф-прафесар-... ваўкалак?.. Так... праклён роду... лікантропія... сухотная дэтэктыўная лінія... сэкс у жалезнай клетцы... гэтыя карткі перакладваю хутчэй: рамантычны сіроп сцірае выразныя сюжэтныя лініі і наліпае на пальцы. Гатычныя вежы зблізу апынаюцца крэмавымі. Вусціш пахне дамскім рамфантам. А-ёй, а я ж спадзявалася...Выява трэцяя. Вусень выходнага дня ствараецца спосабам укручвання ў коўдру (плед, спальнік, стары кардыган). Антэнкай-вусікам з-за вуха тырчыць аловак. На адлегласці выцягнутай лапкі: гарбата, яблыкі, прысмакі і чытво рознай здаровасці і каларыйнасці. Каб завершыць кампазіцыю, зверху трэба пакласці пару катоў. Ды колькі ні выседжвай вусеня, ні грэй, ні кармі пражэру, з яго не вылупіцца крохкая мятлушка - гэта лянотніцкае імага.Імага Людмілы Рублеўскай нязменнае. Дый як з тых самых складнікаў стварыць новае? Фундаментальны закон захавання энэргіі ніхто не скасоўваў. Колькі ні тусуй сюжэты ў вычварныя пасьянсы, карцінкі тыя самыя: яскравая няшчасная жанчына пажадана творчай прафесіі, брутальны мужчына "ў бядзе", элементы містыкі, спалучэнне нашых дзён з гісторыяй, разгадванне таямніц мінулага, вярэджанне болевых кропак беларусаў (паўстанне, рэпрэсіі, здрадніцтва, адрачэнне ад радзімы), каханне і драма (ці ў фінале, ці ў сярэдзіне - гэта ўжо як пашанцуе, як раскладзецца пасьянс), пара няёмкіх нібы дзіцячых сцэнаў, троху адукавальнай інфармацыі ды пара недарэчных лекцый у рамантычным тэксце, жменя тыповых (прыстаўныя галосныя, дзеепрыметнікі, два-дзве, бярэце-бераце і пад.) і адметных (начыма - такую форму маюць парныя назоўнікі) памылак. Дарэчы пра пасьянсы, гэты можна было па-шулерску ўдасканаліць. Дзве няроўныя часткі "сучаснасць - мінулае" можна было прапусціць, праткаць адна праз адну: так даўжэй трымалася б інтрыга і ўвага чытача, так тэкст набыў бы аб'ём і шматвымернасць, так фінал стаў бы больш светлым (калі нам адразу апавялі, што ўсё скончыцца дрэнна, трэба вельмі, вельмі рупліва выпісаць, як мы прыйшлі да гэтага дрэнна, бо перадведанне заціскае цікаўнасць)... так аўтарцы давялося б значна ўскладніць кампазіцыю ды сур'ёзна выпрабаваць свой талент. Затое, магчыма, атрымаўся б складаны, арыгінальны, вельмі сучасны тэкст. А можа, не атрымаўся б. Хто іх ведае, гэтых прыдуманых вусеняў, што з іх вылупіцца - крохкая аднадзёнка ці начная вусцішная мадам.Анягож, ад кніг спадарыні Людмілы можна атрымаць задавальненне. Асабліва калі баліць неразгаданая Беларусь. Асабліва дзяўчатам творчых прафесій. Асабліва калі летуценіцца пра мужчыну ў бядзе ды вабіць каханне і драма. Асабліва калі не злоўжываць драмай у сіропе. Бо салодкае спрыяе лішняй вазе, а праўдзівай готыцы ўласцівая вытанчанасць і зграбнасць. По-русски готика в сиропе...Здесь...Изображение первое. Темный салон с двумя рядами сидений и редкими пассажирами-тенями. В полумраке нерезкие очертания можно, прищурив глаза, дорисовывать или в антикварный экипаж 19 века, или в фэнтезийный стимпанковый цеппелин, или, что соответствует не только здравому смыслу, но и реальности, - в промозглый пригородный автобус. Особенно когда посередине зажигается яркое пятно - экран электронной книги. Что там говорил Эйнштейн относительно нескольких систем координат: если автобус вяло и апатично тащится в будень, а читатель в нем очертя голову летит на рысаках в другие эпохи, мировая энтропия ускоряется или замедляется?..Нет, коэффициент эскапизма на первых страницах не такой уж большой: "Дагерротип" в начале очень современный и реальный. Рассматриваем буднично-привычные, меткие и живые портреты двоих соотечественников: утилитарный и мечтательная, недолюбленный столичными родителями и избалованная деревенскими, в меру ответственные, но склонные к неожиданным порывам. Разновекторные: парень-биолог обнадежен-мотивирован эмиграцией, где его ждет очень приземлённая невеста, бесквартирная девушка одержима (без)белорусскостью и мечтательной немой любовью к парню-биологу. Между ними объединительном знаком сложения отношений - найденная картонная коробка артефактов из прошлого (невыразительный дагерротип, загадочные старые фото, мистический дневник) - и вот они едут на историческую родину выяснять прошедшее... да заодно приходящее. Обнадеживающе-мотивирующее начало: живые понятные герои, с которыми легко себя ассоциировать, краткая история бед 20 века, что не может не тронуть, язык повествования с претензией на изящную словесность, с меткими деталями и красивыми слово-смыслосочетаниями. А-ей, интере-есно...Изображение второе. Контуры рабочего стола обозначены "замковыми башнями": банкой верескового меда, кипой словарей, безымянным офисным цветком за монитором; вторая линия "защиты" - сувениры, прошедшие естественный отбор жесткого офисного хаоса, да открытки на космическую тему. Культурный слой бумажной корректуры поднят (в кабинете на годы зависло эхо: "не жрать над корректурой!"), расчищено небольшое пятнышко стола (о, так вот ты какого цвета, а я и забыла) - на "поляне" чашка чая и верный старенький киндл - "отдых" книжного маньяка, т. е. чтение вместо чтения.А как же, историйки от госпожи Людмилы могут захватить. Перед глазами рисуются колоритные сценки, именно как стилизованные, тонированные старые фото. Листаю и всматриваюсь, смакуя детали... Прибытие в городок Б* колоритных анархистов-фотографов, типа-отца с дочуркой эмансипе - каре-вамп, тонкая сигарета у карминовых губок, стилет в рукаве. Жутковатая работа - фотографирование умерших: "Заплаканная женщина с похолодевшим младенцем на коленях растягивает губы в улыбке, не менее неживой". Новая локация - старое поместье, с верхом заваленное ужасной коллекцией бывшего владельца-чудака: языческие причиндалы от идолов до оберегов, шкаф одежды со сглазом, иноземные проклятые артефакты. А вот еще портреты: (вторичный) туберкулезный студентишка да (первичный) брутальный граф-профессор-... оборотень?.. Так... проклятие рода... ликантропия... туберкулезная детективная линия... секс в железной клетке... эти карточки перекладываю быстрее: романтический сироп стирает четкие сюжетные линии и налипает на пальцах. Готические башни вблизи оказываются кремовыми. Жуть пахнет дамским ромфантом. А-ей, а я надеялась...Изображение третье. Гусеница выходного дня создается способом вкручивания в одеяло (плед, спальник, старый кардиган). Антеннкой-усиком из-за уха торчит карандаш. На расстоянии вытянутой лапки: чай, яблоки, сладости и чтиво различной здоровости и калорийности. Чтобы завершить композицию, сверху на гусеницу нужно положить пару котов. Вот только сколько ни высиживай ее, ни грей, ни корми, из нее не вылупится хрупкая бабочка - это лентяйское имаго.Имаго Людмилы Рублевская неизменное. Да и как из тех же самых составляющих создать новое? Фундаментальный закон сохранения энергии никто не отменял. Сколько ни тусуй сюжеты в вычурные пасьянсы, картинки те же самые: яркая несчастная женщина желательно творческой профессии, брутальный мужчина "в беде", элементы мистики, сочетание наших дней с историей, разгадывание тайн прошлого, нажатие на болевые точки беларусов (восстание, репрессии, предательство, отречение от родины), любовь и драма (или в финале, или в середине - это уж как повезет, как разложится пасьянс), немного образовательной информации и пара нелепых лекций в романтическом тексте, горсть типичных (приставные гласные, причастия, два-две, бярэце-бераце и под.) и особенных (начыма - такую ​​форму имеют парные существительные) ошибок. Кстати о пасьянсе, который можно было бы по-шулерски усовершенствовать. Две неравные части "настоящее - прошлое" можно было пропустить, проткать друг через друга: так дольше держалась бы интрига и внимание читателя, так текст приобрел бы объем и многомерность, так финал стал бы более светлым (если нам сразу рассказали, что все закончится плохо, нужно очень, очень старательно выписать, как мы пришли к этому плохо, предзнание душит интерес)... так автору пришлось бы значительно усложнить композицию и серьезно испытать свой талант. Зато, может, получился бы сложный оригинальный, очень современный текст. А может, не получился бы. Кто их, этих придуманных гусениц знает, что из них вылупится - хрупкая однодневка или жутковатая ночная мадам.Конечно, от книг госпожи Людмилы можно получить удовольствие. Особенно если болит неразгаданная Беларусь. Особенно девушкам творческих профессий. Особенно если мечтается о мужчине в беде и влечет любовь и драма. Особенно если не злоупотреблять драмой в сиропе. Ведь сладкое способствует лишнему весу, а настоящей готике присущи стройность и грациозность.
Morra
24 мая 2019
оценил(а) на
2.0
"Дэкаданс, готыка, хорар, бязлітасная чалавечая подласць і палкае каханне насуперак усяму". Ужо гэта абяцанне з анатацыі выклікае вялікія падазрэнні, бо пісаць падобнае ў ХХІ стагоддзі можна толькі з іроніяй, калі не са з'едлівасцю і натуральным здзекам. У супрацьлеглым выпадку атрымаецца нешта наскрозь састарэлае і нафталінавае, бо ўсе гэтыя клішэ - змрочныя сутарэнні і балоты, схаваныя стылеты, брутальныя мужчыны з моцнымі рукамі і пацалункамі, дзёрзкія прыгажуні, якія нарэшце падаюць у абдоймы, здрады, помсты і што толькі не - мы ўжо неаднаразова бачылі на старонках класічных авантурна-містычных раманаў. У "Дагератыпе" зашмат усяго. І я не магу, на жаль, назваць гэта інакш як дрэнным густам. Дрэнна ўсё - збор згаданых клішэ, прадказальнасць, вялікая колькасць супадзенняў, наіўнасць самага моцнага разліву, сентыментальнасць да млоснасці, кардоннасць паводзін. Героі з першых сказаў насоўваюць маскі і дзейнічаюць строга "па інструкцыі". Увогуле, што тычыцца развіцця адносін герояў абодвух колаў (сучаснага і мінулага), дык складваецца ўраджанне, што раман пісала неспрактыкаваная маладзенькая студэнтачка, якая яшчэ не зняла ружовыя акуляры, а не дарослая жанчына 50+. Больш чым штампы і ненатуральнасць гісторыі раздражняе толькі бясконцая пропаведзь на тэму "Якой павінна быць Любоў да Айчыны ў беларуса". Такая прымітыўная пропаведзь, што хочацца спытацца ў аўтаркі, чаму яна трымае свайго чытача за ідыёта. Я шчыра не разумею, навошта разжоўваць ў кашку добра вядомыя нават са школьнай праграмы факты гісторыі. Беларус, які чытае па-беларуску беларускую літаратуру - гэта ў нейкім сэнсе дыягназ. Такому чытачу не трэба нічога тлумачыць і, тым больш, не трэба яго вучыць патрыятызму. Рублеўская старанна і смела прымярае ролю класічнага славянскага будзіцеля XVIII-XIX стагоддзяў, але няўжо не зразумела, што сёння не трэба ўжо нікога абуджаць. Тое, на што прэтэндуе аўтарка, выдатна зрабіў Уладзімір Караткевіч. "Працягваць яго справу" трэба не прамымі выняткамі, не капіраваннем, а новымі сродкамі, якія адпавядаюць сёняшняму часу. Прыкра ўдвая, бо Людміла Рублеўская мае добрые пісьменніцкія здольнасці, уменне працаваць з формай, сэнс гумару, фантазію. Але ў гэтым выпадку цікавай выглядае толькі форма - два колы апавядання, хаця, калі ўдумацца, то два часавых пласта - мінулае і сучаснае - не такі ўжо і рэдкі ці арыгінальны прыём. Даўно не ставіла чырвоных зорачак кнігам, але, на жаль, гэта сапраўды дрэнна.
xbohx
25 декабря 2016
оценил(а) на
5.0
Людміла Рублеўская — адна з самых папулярных і таленавітых пісьменніц сучаснай беларускай літаратуры. Яна годна працягвае справу Уладзіміра Караткевіча ў стварэнні гісторыка-прыгодніцкіх раманаў і дэтэктываў. Раман "Дагератып" я ўжо чытала ў 2014 годзе ў часопісе "Дзеяслоў". Потым на з'явілася электронная версія, а цяпер вядзецца краўдфандынгавая кампанія па зборы грошай на выданне папяровай кнігі. Кампазіцыйна раман складаецца з 2 частак: кніга знешняга кола (наш час) і кніга ўнутранага кола (мінулае). Малады вучоны Гальяш збіраецца з'язджаць у Амерыку да сваёй нявесты, а кватэру, якая дасталася яму ў спадчыну ад дзеда, на некаторы час бясплатна пакідае сваёй знаёмай, дзяўчыне з дзіўным імем Сімка. Рыхтуючыся да пераезду і разбіраючы старыя дзедавы рэчы юнакі знаходзяць стары дзённік, і перад імі паўстае таямнічая гісторыя XIX стагоддзя, непасрэдна звязаная са сваякамі Гальяша Масевіча.Кніга поўная таямніц і цікавостак, цікавых думак. Вуснамі сваіх персанажаў Рублеўская разважае аб духоўным, нацыянальным і фізічным выраджэнні. Ад кнігі проста не адарвацца. Адна з галоўных гераінь, Багуслава, паказвае незвычайныя для жанчыны XIX стагоддзя самастойнасць, моц і мужнасць. Шмат у творы не толькі змрочнага і таямнічага, але і рамантычнага і палкага.Такі твор быў бы няпоўны без гісторыі кахання. А тут іх нават некалькі! Карацей, калі вы не ведаеце, як падступіцца да беларускай літаратуры, то пачніце з Рублеўскай. Гэта будзе сапраўды захапляльнае чытво.
Ilariya
30 декабря 2017
Мне очень и очень нравится белорусский язык. Нет, говорить по-белорусски я не могу, но вот понимать и читать - да. Это первая книга, которую я прочитала на белорусском. (До этого были разве что небольшие рассказы или статьи). Читать было здорово))) Хочу ещё))) Можно ещё пани Рублевскую. Если найду возможность скачать, то, скорее всего, так и сделаю. Но некоторые претензии к автору у меня всё же есть. Слишком уж много романтизьму. Графа автор отромантизировала так, что он превратился в ходячий набор штампов. Лучше бы он в самом деле выглядел действительно университетским профессором. Про романтику на холодных сырых камнях я уж промолчу. Меня и пейзанская романтика в сене напрягает, а тут - бррр! Однако хуже всего, что в жертву романтическому сюжету принесён ум графа. Нет, я люблю романтические сюжеты, но нельзя же делать дураком человека, о котором сама же заявляешь, что он умный!))) Ну не мог граф, учёный, профессор - биолог, на минуточку! - не задуматься всерьёз над своей историей, не сделать некоторые шаги - простые в сущности! - которые, собственно, и были сделаны, в конце-то концов, за него. Но сюжет, сюжет! Прояви граф ум, не было бы сюжета)))
Kansyello
5 января 2017
оценил(а) на
5.0
Ребята! Эта книга вот реально меня торкнула! Это ж бомба! Я бралась ее читать по работе, но она меня просто засосала. Я не знала, что наши писатели могут писать ТАК, что сюжет закручивается по спирали, и ты уже не можешь себе представить, что будет на следующих 10 страницах. Книга на беларуском языке, про приключения, любовь, что-то про оборотней и даже Титаник по-беларуски! Представляете? и это все в одной книге! Для тех,кто не признает электронных книг, сейчас как раз идет сбор средств на бумажное издание на Talaka.by
С этой книгой читают Все
Обложка: Радзіва «Прудок»
4.6
Радзіва «Прудок»

Андрусь Горват

Обложка: Дзеці Аліндаркі
4.0
Дзеці Аліндаркі

Ольгерд Бахаревич

Обложка: Мае дзевяностыя
4.6
Мае дзевяностыя

Ольгерд Бахаревич

Обложка: Дзень Святого Патрыка
4.2
Дзень Святого Патрыка

Ганна Севярынец

Обложка: План Бабарозы
4.2
План Бабарозы

Павал Касцюкевіч

Обложка: Белая муха, забойца мужчын
4.1
Белая муха, забойца мужчын

Ольгерд Бахаревич

Обложка: Бог кахання Марс
4.5
Бог кахання Марс

Сяргей Балахонаў

Обложка: Леаніды не вернуцца да Зямлі
4.3
Леаніды не вернуцца да Зямлі

Уладзімір Караткевіч

Обложка: Праклятыя госці сталіцы
Праклятыя госці сталіцы

Ольгерд Бахаревич

Обложка: Вяртанне Ліліт
4.1
Вяртанне Ліліт

Юлія Шарова

Обложка: Пошукі будучыні
3.7
Пошукі будучыні

Кузьма Чорны

Обложка: Сівая легенда
4.4
Сівая легенда

Уладзімір Караткевіч