Літвінская кухня Обложка: Літвінская кухня

Літвінская кухня

Скачайте приложение:
Описание
4.2
219 стр.
2016 год
16+
Автор
Кухмістр Верашчака
Серия
Электронная кнігарня
Издательство
Электронная книгарня
О книге
Гэтая ўнікальная кніга складаецца з баек, напісаных Кухмістрам Верашчакам для «Нашай Нівы» і «Звязды» цягам апошняга дзесяцігоддзя. Блізкае знаёмства з «Кухаркай Літоўскай», кулінарнымі рэаліямі паэмы «Пан Тадэвуш», мемуарамі Леона Патоцкага, Яна Булгака, Мельхіёра Ваньковіча, Міхала Паўлікоўскага і многімі іншымі тэкстамі ХІХ – першай паловы ХХ ст. стварае досыць арганічную карціну кухні, якую сёння ўсё часцей называюць «літвінскай». Гэта шляхецкая і мяшчанская кухня былога ВКЛ, у нейкай ступені таксама – заможнага сялянства.
ЖанрыИнформация
ISBN
978-985-7165-02-5
Отзывы Livelib
Xartym
16 октября 2016
оценил(а) на
5.0
А Вы ведаеце, якая розніца паміж верашчакай і мачанкай, чаму палякі называлі літоўцаў і беларусаў “батвіннікамі” (boćwiniarze), што насамрэч за страва такая – калдуны? Калі не, тады Вы проста абавязаны прачытаць кнігу “Літвінская кухня” ад Кухмістра Верашчакі. Між іншым, з кнігі мы даведаемся нават і пра тое, адкуль у аўтара з’явіўся такі псеўданім.“Літвінская кухня” – гэта гістарычна-кулінарнае выданне. З яго можна не толькі даведацца пра рэцэпты шматлікіх страў, якія сёння амаль пазабыты ў нашай краіне, але і пазнаёміцца з гісторыяй іх утварэння.Калі спытаць любога чалавека, што адрознівае адну нацыю ад іншай, ён адразу скажа (не ўлічваючы расавых прыкмет): мова, менталітэт, пэўныя асаблівасці развіцця культуры і г.д. І вельмі часта ў гэтым спісе забываюць пра кухню. Кулінарныя густы розных народаў вельмі адрозніваюцца і даволі рэдка перамешваюцца. Напрыклад немцы, французы і італьянцы шмат стагоддзяў маюць агульныя межы. Але вельмі цяжка пераблытаць нацыянальныя кухні гэтых народаў. Кухня – такая ж асаблівасць кожнай нацыі, як і ўсе іншыя. Але беларусы значную частку сваёй гісторыі жылі ў адной дзяржаве з літоўцамі і палякамі. Таму і кулінарныя асаблівасці нашых краін вельмі падобныя.Вось, напрыклад, такое блюда, як бігас – чыё яно? Кожны паляк адкажа — што гэта нацыянальная страва менавіта палякаў. Таксама скажуць і літоўцы. А вось беларусы… Большасць з нас ведае хіба што дранікі, халаднік ды верашчаку. Быццам нашыя продкі толькі гэта і елі. Кухмістр Верашчака жа намагаецца змяніць наш погляд на нацыянальную кухню.Але аўтар не толькі расказвае пра гісторыю беларускай кухні, але і паказвае яе сувязь з сусветнай кулінарыяй. І не толькі тым, што шмат чаго мы ўзялі ад іншых, але і аддалі свайго. У кніге шмат прыкладаў з іншых кулінарных выданняў, а таксама з мастацкай літаратуры.Але галоўная заслуга кнігі ў тым, што пасля яе прачытання вельмі хочацца пайсці на кухню і прыгатаваць што-небудзь з літвінскіх рэцэптаў. Я вось, напрыклад, ужо зрабў невялічкі спіс не вельмі складаных і, на мой погляд, даволі смачных страў. А яшчэ, больш не называю дранікі з мясам — калдунамі. А каб даведацца чаму — чытайце кнігу.Разуменне таго, што такое калдуны — адзін з самых надзейных культурных пароляў. Запытайцеся ў знаёмых або выпадковых людзей, што яны разумеюць пад гэтай назвай. Калі атрымаеце адказ, што гэта смажаныя дранікі, авальныя бульбяныя аладкі, фаршыраваныя мясам — значыць, гэтыя людзі з літвінскай кухняй незнаёмыя. Шмат хвалілі, цяпер трэба і крыху палаяць. У кнігі сапраўды ёсць недахопы, але тычацца яны не зместу, а афармлення і вёрсткі. Напрыклад, тут вельмі шмат розных малюнкаў і фотаздымкаў. Але даволі часта яны змешчаны так, што тэкст перарываецца дзесьці на палове адной старонцы і працягваецца толькі на наступнай. Ці, напрыклад, малюнак займае толькі палову старонкі, а астатняя яе частка пустая.У астатнім кніга атрымалася вельмі выдатная. Верагодна, ў будучыні з’явіцца працяг выдання, які прысвечаны літвінскім напоям. Тым больш што сам аўтар гаворыць, што ідэя такога выдання існуе. Таксама вельмі хацелася б пабачыць «Літвінскую кухню» ў друкаваным выглядзе — з большай колькасцю фотаздымкаў да кожнага рэцэпта.
Ania_G
13 октября 2017
Цудоўная кніга з апетытнымі ілюстрацыямі і рэцэптамі. Таксама ёсць многа гістарычнай інфармацыі з аўтарскімі даследваннямі і разважаннямі. Адзіны мінус - кніга неяк рэзка абарвалася і было пачуццё быццам проста забылі загрузіць пару апошніх старонак. Але гэта электроннае выданне, таму я не здзіўлена.
С этой книгой читают Все