Рыбін горад Обложка: Рыбін горад

Рыбін горад

Скачайте приложение:
Описание
4.0
579 стр.
2011 год
16+
Автор
Наталья Бабина
Издательство
Электронная книгарня
О книге
Твор лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, дэтэктыўнага, жаночага і сацыяльнага раману. А яшчэ гэта раман пра Берасьце – якое было, якое ёсьць і якое будзе. Гэта захапляльная гісторыя каханьня, сьмерці, цудаў і ўратаваньня.
ЖанрыИнформация
ISBN
978-985-7165-85-8
Отзывы Livelib
Krysty-Krysty
10 ноября 2017
оценил(а) на
5.0
Адлюстраванне рэчаіснасці - Рыбін горад, плыўная ява-няява, нібыта такая самая, але троху іншая, падступная, віртуальная (зыходзячы з першага забытага значэння - поўная магчымасцяў), альтэрнатыўная. Беларусь пазнавальная і адначасова скажоная ў адбітку вялікай ракі часу. Чытай між радкоў хваляў.Традыцыйная. Беларусы і вёска - гэта назаўжды. У прынцыпе лагічна апісваць асяроддзе бытавання. Хоць за апошнія гады на вяршыні харчовага літарацкага ланцуга пісьменнікі гарадскія, адпаведна і горад займае ўсё больш месца на кніжнай паліцы - усё адно вёска баліць няспынна, як нячыстае сумленне. Такім чынам, перад намі тыповая сучасная палеская вёска, з старымі бабцямі і іх маладзейшымі дзецьмі, што прыехалі на лета, абавязковым алкашом, стандартнай на вёску бажавольнай, харошым брыгадзірам, мясцовым паэтам, паспяховай ветэрынаркай, крутым бандзюганам, гарадскімі гасцяваннікамі... і іншымі, іншымі, іншымі... Нефарматная. Дай пацалую! - хочацца сказаць аўтарцы. Дзіва, што кніга колісь нарабіла шуму ў беларускім пісьменстве. Парушаныя ўсе звыклыя стэрэатыпы. Цётка вакол пяцідзесяці, з алкагольнай, а ў мінулым наркатычнай залежнасцю ды крымінальнай справай - ці такую гераіню рамана вы чакалі?! Не добранадзейная міс Марпл, не даўганогая памочніца вабнага дэтэктыва. На першых жа старонках жаночым падкладам выганяе чорта (а заадно ўсіх занадта далікатных чытачоў), пацягвае віскі - такая моцная і такая бяссілая, такая прыўкрасная ў сваёй непрычасанасці. Натуральная. Я не адчула ні драбочка змушанасці ці штучнасці. Лёгка чытаецца, ужываешся ў тэкст, чуеш унутраны голас апавядальніцы. Такі просты аповед, як простая цётка… Але ж не, насамрэч цётка ані не простая. Ейны муж - псеўдакандыдат у прэзідэнты, а сястра давераная асоба сапраўднага апазіцыйнага кандыдата. Гераіня не шукае прыгодаў, яна проста жыве ў бабулі (а на плячах бабулі - увесь цяжар сусвету), зноў і зноў перажывае прыватнае пекла мінулага, - а прыгоды самі яе знаходзяць.Актуальная. Мы знутры бачым беларускую (і не толькі) выбарчую кухню: арышты, запалохванні, замахі, подкупы, мантажаваны на тб сюжэт, лятучыя акцыі апазіцыі (хачу майку "Ірмошынай - нізачот", цікава, як далёка я ў ёй сыду). Трэба сказаць, прэзідэнт у рыбіным горадзе - нехта Тарасенка, і ён кіруе пасля Лукашэнкі. "Прыдуманая аўтарам асоба" - даецца какетлівая зноска на кожнае рэальнае прозвішча, якіх багата... Ну, мы ж у рыбіным горадзе, хто скажа, што адлюстраванне на хвалях - рэальнае?!Дынамічная. Дадамо таямнічае забойства бабулі, загадкавую чорную постаць у белым , пошукі скарбу на нейтральнай тэрыторыі ("Вы нiколi не ездзiлi праз мяжу ў вадавознай цыстэрне, прычэпленай да трактара? Рэкамендую"), выкрыццё суседзяў-здраднікаў і вяртанне школьнага кахання, процістаянне мясцоваму бандыту і прэзідэнцкаму спецназу, збіццё, зняволенне, вызваленне, улёткі, п'янкі, сваркі, прымірэнні... Гратэскавая. Такі жыццёвы абсурд: разумееш, што гэта ўжо занадта: бумеранг як прылада забойства, свіння, якая шукае ліскі, выкапаная блазенкай з магілы суседка, збіццё бандыта жаночым падкладам, - і верыш, што ў нашым жыццёвым абсурдзе толькі так... толькі так! Мазаічная. Спляценне падзей, пазнавальны і родны Вавілон, "вэлкам у нашу паліфанію" вылучае аўтарка курсівам рознамоўныя ўстаўкі: асноўная тканка беларуская, у ёй мігцяць паляшуцкія слоўцы, украінізмы, паланізмы, русізмы, англіцызмы… Не ўсё ідэальна, ёсць і "кантралюемыя", і занадта частае, упадабанае аўтаркай "курчова", і іншыя дробязі, што не псуюць агульнага ўражання.Гістарычная. Не могуць беларусы не толькі без вёскі, але і без падглядвання ў мінулае. Вось гэта падалося хоць і прыгожым само па сабе, але ці не залішнім у агульным сюжэтным пляценні. Гераіня невытлумачальным чынам выпадае ў мінулае, у часавыя "норы", дзе падглядае за сваімі продкамі і землякамі (адлюстраваннямі цяперашніх вяскоўцаў), іх буднямі і вызначальнымі лёсавымі здарэннямі. А мо і не лішнія гэтыя ўстаўкі: альтэрнатыўная рэальнасць кнігі - адлюстраванне нашай сучаснасці, рыбін горад мінулага таксама адбітак гісторыі нашых дзён… а як то і мы дзе люструемся… Дый норы гэтыя такія натуральныя, непрычасаныя, праўдападобныя... Ну хай будуць норы. Без іх сюжэт не выруліў бы, на жаль.Скандынаўская. Рыбін горад нагадвае традыцыйны скандынаўскі дэтэктыў: нефарматнай немаладой гераіняй-алкагалічкай, увагай да побытавых, часам непрыглядных дэталяў, псіхалагізмам, раскопкамі героя ва ўласным мінулым і высвятленнем адносінаў з былымі і актуальнымі... Ёсць і некалькі дэтэктыўных ліній.Балканская. А пад канец з-за суседняй хаты нібыта вываліўся аркестр з трагікамедый Кустурыцы, так перапляліся гіпертрафаваныя, абсурдныя сітуацыі, мітусня і збег выпадкаў - патапленне, паводка-цунамі, скарб, выбары, на якія ніхто не прыйшоў, "божы тварыны таксамо" эмігранты-афрыканцы, урэшце цэпелін!..Ай, што казаць, добрая кніга. Дай, Наталка, пацалую!Читай между волн по-русски...Здесь...Отражение реальности - подводный Рыбий город, струящася явь-неявь, будто бы та же самая, но немного иная, коварная, виртуальная (исходя из первого забытого значения - полная возможностей), альтернативная. Беларусь узнаваемая и одновременно искаженная в отражении большой реки времени. Читай между строк волн.Традиционная. Белорусы и деревня - это навсегда. В принципе логично описывать среду обитания. Хотя за последние годы на вершине пищевой литераторской пирамиды писатели городские, соответственно и город занимает все больше места на книжной полке, - все равно деревня болит постоянно, как нечистая совесть. Итак, перед нами типичная современная полесская деревня, с старыми бабками и их более молодыми детьми, приехавшими на лето, обязательным алкашом, стандартной на деревню юродивой, хорошим бригадиром, местным поэтом, успешной ветеринаркой, крутым бандюганом, дачниками... и другими, другими, другими...Неформатная. Дай поцелую! - хочется сказать авторке. Неудивительно, что книга когда-то наделала шума в белорусской литературе. Нарушены все привычные стереотипы. Тетка около пятидесяти, с алкогольной, а в прошлом наркотической зависимостью и уголовным делом - такую ли ​​героиню романа вы ожидали?! Не добропристойная мисс Марпл, не длинноногая помощница симпатичного детектива. На первых же страницах женским подкладом изгоняет черта (а заодно всех слишком деликатных читателей), потягивает виски - такая сильная и такая беспомощная, такая прекрасная в своей непричесанности.Естественная. Я не почувствовала ни капли неловкости или искусственности. Легко читается, вживаешься в текст, слышишь внутренний голос рассказчицы. Такое простое повествование, как простая тетка... Но нет, на самом деле тетка ничуть не проста. Ее муж - псевдокандидат в президенты, а сестра - доверенное лицо настоящего оппозиционного кандидата (тонка, тонка активная прослойка общества). Героиня не ищет приключений, она просто живет у бабушки (а на плечах бабушки - вся тяжесть вселенной), снова и снова переживает личный ад прошлого, - а приключения сами ее находят. Актуальная. Мы изнутри видим белорусскую (и не только) избирательную кухню: аресты, запугивания, покушения, подкупы, смонтированный на тв сюжет, летучие акции оппозиции (хочу майку "Ирмошинай - низачот", интересно, как далеко я в ней уйду...). Надо сказать, президент в рыбьем городе - некто Тарасенко, и он правит после Лукашенко. "Придуманная автором личность" - дается кокетливая сноска на каждую реальную фамилию, которых немало... Ну, мы же в рыбьем городе, кто скажет, что отражение на волнах - реальное?!Динамическая. Добавим таинственное убийство бабушки, загадочную черную фигуру в белом, поиски клада на нейтральной территории ("Вы никогда не ездили через границу в водовозной цистерне, прицепленной к трактору? Рекомендую"), разоблачение соседей-доносчиков и возвращение школьной любви, противостояние местному бандиту и президентскому спецназу, избиения, заключения, освобождения, листовки, пьянки, ссоры, примирения...Гротескная. Такой жизненный абсурд: понимаешь, что это уже слишком - бумеранг как орудие убийства, свинья, которая ищет лисички, вырытый юродивой из могилы труп соседки, избиение бандита женским подкладом, - и веришь, что в нашем жизненном абсурде только так... только так!Мозаичная. Сплетение событий, узнаваемый и родной Вавилон, "вэлкам в нашу полифонию" выделяет авторка курсивом разноязычные вставки: основная ткань беларусская, в ней подмигивают полесские словечки, украинизмы, полонизмы, русизмы, англицизмы... Не все идеально, есть и отвратительное "кантраліруемыя", и слишком частое, полюбившееся авторке "курчова", и другие мелочи, которые, впрочем, не портят общего впечатления.Историческая. Не могут белорусы не только без деревни, но и без подглядывания в прошлое. Вот это показалось хоть и красивым само по себе, но всё-таки излишним в общем сюжетном плетении. Героиня необъяснимым образом выпадает в прошлое, во временные "норы", где подсматривает за своими предками и земляками (отражениями нынешних сельчан), их буднями и судьбоносными происшествиями. ...А может, и не лишние эти вставки: альтернативная реальность книги - отражение нашей современности, рыбий город прошлого - также отпечаток истории наших дней... а как-то и мы где отразимся... Да и норы эти такие натуральные, непричесанные, правдоподобные... Ну пусть будут норы. Без них сюжет не вырулил бы, к сожалению.Скандинавская. Рыбий город можно сравнить с традиционным скандинавским детективом: неформатная немолодая героиня-алкоголичка, внимание к бытовым, иногда неприглядным деталям, психологизм, раскопки героя в собственном прошлом и выяснение отношений с бывшими и актуальными... Есть и несколько детективных линий.Балканская. А под конец из-за соседнего дома будто высыпал оркестр из трагикомедий Кустурицы, так переплелись гипертрофированные, абсурдные ситуации, суета и сбег совпадений - утопление, наводнение-цунами, клад, выборы, на которые никто не пришел, "божы тварыны таксамо" эмигранты-африканцы, в конце концов цеппелин!..Ай, что говорить, хорошая книга. Дай, Наталка, поцелую!
Furious
20 марта 2013
оценил(а) на
4.0
Спачатку прадугледжвалася, што гэтая кніга будзе чарговым жыхаром маёй сумкі, якога я буду выцягваць вонкі толькі ў транспарце. Але ж, халера, занадта апынулася цікавай для паўгадзіннага і не заўсёды штодзённага чытання.Дынамічны сюжэт, «смачная» мова і трапныя выбліскі гумару — тое, за што мне гэтая рэч спадабалася. Адзінае, чаго я не зразумела, дык гэта НАВОШТА, ну навошта першую главу трэба было рабіць такой? Прачытаўшы яе, чалавек яшчэ добра задумаецца, ці варта працягваць. Бо гэта проста суцэльная гідота. Але ж тое, што адбываецца далей, не мае ніякага дачынення да таго, што апісваецца (ну навошта?!) у першай главе. Я б і параіла пачаць адразу з другой, але ў тэксце, на жаль, будзе адна адсылка да главы №1. Трывайце, карацей кажучы :)А твор варты, безумоўна.
Bolacka
9 января 2018
оценил(а) на
3.0
Я б паставіла тры з паловаю, але, выбіраючы паміж тры ці чатыры, усё ж тры. Нам патрэбная такая літаратура. Лёгка напісаная пра нас, пра нашыя рэаліі. Дзе й нашаму мінуламу ёсьць месца. Пачала я трыўмфальна, але хутка злавіла сябе на думцы, што стыль мне нагадвае... расейскія іранічныя дэтэктывы (саграшыла з Данцоваю ў дзяцінстве). Таму застаўся гаркаваты прысмак. І пакуль не аформіліся думкі, але лініі скарбу ды дзіраў у мінулае мяне тут крыху бянтэжаць.
С этой книгой читают Все
Обложка: Радзіва «Прудок»
4.6
Радзіва «Прудок»

Андрусь Горват

Обложка: Дзеці Аліндаркі
4.0
Дзеці Аліндаркі

Ольгерд Бахаревич

Обложка: Мае дзевяностыя
4.6
Мае дзевяностыя

Ольгерд Бахаревич

Обложка: Дзень Святого Патрыка
4.2
Дзень Святого Патрыка

Ганна Севярынец

Обложка: План Бабарозы
4.2
План Бабарозы

Павал Касцюкевіч

Обложка: Белая муха, забойца мужчын
4.1
Белая муха, забойца мужчын

Ольгерд Бахаревич

Обложка: Бог кахання Марс
4.5
Бог кахання Марс

Сяргей Балахонаў

Обложка: Леаніды не вернуцца да Зямлі
4.3
Леаніды не вернуцца да Зямлі

Уладзімір Караткевіч

Обложка: Праклятыя госці сталіцы
Праклятыя госці сталіцы

Ольгерд Бахаревич

Обложка: Вяртанне Ліліт
4.1
Вяртанне Ліліт

Юлія Шарова

Обложка: Пошукі будучыні
3.7
Пошукі будучыні

Кузьма Чорны

Обложка: Сівая легенда
4.4
Сівая легенда

Уладзімір Караткевіч